На Каляды і на Масленку пріхадзілі музыкаты іграць. Сабіраюць с кажнай хаты грошы "на йгру" — і грашамі плацілі і прадуктамі - зярном, ці яшчо чэм. На Вялікадня* — за яйцы ігралі. А хто не плоціць, к таму музыканты ўжо не йдуць, і выганяюць іх тада з другіх хат. І дзве нядзелі ходзюць па очэредзі па ўсіх хатах — клуба ж не было.
Мы на хутаре жылі, за рякой, дык дзядзькі за мяне заплоцюць (не поўнасцю, а нескука* - я ж пуцанка яшчо была, гадоў 10 можа) — ну дык тады мяне не выганяюць, гуляем, танцуем.
Мы, дзетвара, і "гарбацікамі" дзелаліся і "карлікамі". Што такое "гарбацікі"? Ну, горб прідзялывалі. Шубы выварачывалі, аблавушкі* сама дзірявыя надзевалі — дзядамі старымі дзелаліся. І карлікамі — у рукавы ўсодзюць каромісел, што ўжо не сагнешся. Вымажуць вочы — каб ужо не пазнаць, і скачуць... даюць волю "дзядам" — танцуйця.
І "Смерць" дзелалі. Вазьмуць льняныя простыні (свае — куплёных жа раньше дужа не было), у старых баб былі плацці доўгія - "палякі" вышываныя, з рукавамі, з брындамі* доўгімі - дык яны эту брынду надзенуць. З бальшэя белыя редчыны* вырежуць вочы - ну, маскі такія дзелаюць. Губы красным намажуць, свечку ў рукі, касу. Ды па хаце ходзіць эта Смерць - ну страхата! Адзін раз к Аніссі брат дваёрадный с Гарадецкае прыехаў. Ён у сябе ў дзяреўні, наверна, не відаў такога... дык, як увідзеў этую Смерць — у штаны наклаў, так спужаўся.
А тады здзелаюць "кабылу": два чэлавекі стануць, кольля на плечы — і дзярюгаю тую кабылу накрыюць (адзеялаў жа тады не было - дык дзярюгу бралі.) З шубы рукаў наткаюць — як лыч у кабылы. І вушы здзелаюць і ўсё... Садзіцца ездак - і ў хату на кабыле на этай едуць. І тады ўжо хлопец, калі ўсердзіцца на дзеўку якую, калі яна не хочыць із ім прайці - дык ён ремень накручываець - бізун такій. І плёткаю тую дзеўку так спетаець* - можа і да плаку давядзець, калі ня хочыць яна з ім дружыць! Дык дзеўкі тады зашчышчаюца - надзяюць свае кухвайкі - ці якое там адзенне. (Кухваек жа не было — паўпольты, ці ў каго што).
А патом кабыла — брык! — зарыецца і ляжыць. "У кабылы амінгіт!" Завуць "вецінара". Прыходзіць "вецінар": сумка пад пахай, бутылка з вадой — і давай кабылу лячыць. Вадой абліваець — і кабылу і ўсю эту маладзёж. Ай, гвалт* тады — крічаць, шуцяць. На Каляды — дзве нядзелі так вытваряюць!
Весела было, счас такога няма...
раз бабуля кажа, што было ёй каля 10 год, значыцца гэта ўсё ў 1929, або ў пачатку 30-х было
* Вялікадня, на Вялікадня - Пасха, на Пасху * Нескука > нескалька
* Аблавушка - шапка-ушанка
* Брынды - доўгія манжэты
* Редчына - редзька (таксама як мышына - мыш, канхвеціна - канхвета)
* Спетаець > петаваць, адпетаваць (= біць)
* Амінгіт > менінгіт
* Гвалт - гэта не "насилие / violence", а "крик, галдёж". Ёсць яшчэ выраз - крічаць нагвалт, араць нагвалт (криком кричать).
|