Калі свет пачаўся, яшчэ не было ні рек, ні ручаёў — нічогачкі.
Прыйшоў к Богу Канюх* ды кажа:
— Давай я пракапаю ряку, хай будзе вада!
— Добра, ідзі капай!
І во, Канюх пракапаў ряку і пацякла вада — чысценькая, светленькая! Канюх у ёй вымыўся (бо замурзаўся ж, калі капаў), абтросся і чыстый, прігожый пайшоў да Бога:
— Глядзі, Божа, я ряку выкапаў!
— Добра! - атвечаець ему Бог.
А тут пріходзіць Варона-хітроўка. Нічога яна не дзелала, а акунулася ў ряку, пакачалася па пяску - па зямлі — і грязная прішла да Бога:
— Ня вер яму, Божа! Гэта я ряку пракапала! Во, паглядзі якая я грязная — уся ў зямлі і ў пяску. А Канюх — чысценечкі! Нічога ён не капаў!
Разазліўся тады Бог на Канюха і запреціў яму з рекі ваду піць:
— Толька як дождж пройдзе, тады зможаш з мокрага ліста напіцца!
А хітроўцы-Вароне разрешыў піць адусюль - і з рякі, і з ручая і з лужыны.
...
Не знаю, ці то праўда, ці казка - а так яно і ёсць. Варона сьмелая — і з рякі п'ець, і з лужыны, і на двор к табе можа заляцець ды напіцца! А канюх толька пасля дожджу з лістоў ваду сабіраець. Бывала, пасьвіш кароў — і чуеш як ён вісока-вісока летаець і быццам вады просіць: "Пі-іць! Пі-іць!.."
* Канюх > канюк —птушка, падобная да ястраба. Гл. таксама тут і тут.
|