Хвамілія дзеда майго, Грігорія Трафімавіча — Лазічный. Ну і дзеці ў яго тож — і мама мая, і дзядзькі. І дзядзькавы дзеці...
А адкуль пайшла такая хвамілія, дзедзя мне расказываў. Казаў, што даўно-даўно хвамілія наша была Церехавы (Тереховы). А яго
дзед ці прадзед — ці яшчо даўней — жыў у лазні. І так яго і празвалі — Лазнічны, Лазічны, Лазічный. У дзяреўні нас яшчэ звалі — Лазікі, Лазюкі.
А чаго тэй хлопец у лазні жыў? Наверна, калі браты "дзяліліся", аддзяляліся ад бацькі — дык аднаму хата дасталася, а другому лазня. Можа ён у той лазні і пажыў саўсем мала — пакуль хату не атстроіў — а так і астаўся Лазічным.