Па-нашаму |
Па-літаратурнаму |
Калі казаць |
Аблавушка |
Шапка-ушанка |
|
Бракавіты |
Пераборлівы |
Ты ж у мяне хлопец бракавіты! |
Вытуріць |
Выгнаць, выставіць, прагнаць |
Вытуріць з хаты |
Ганіць (заганіць) |
ганьбіць, негатыўна адзывацца |
Суседка, чаго эта ты маю дачку ганіш? |
Гныпік |
Скнара |
|
Доўгавіды |
хударлявы (хаця, тут хутчэй пра твар, г.зн. "даўгатвары") |
Ну ён даўгавіды такі мужчына, сухабразый. |
Забажаць |
моцна захацець (часцей - пра ежу) |
Ён забажаў сала. - Яму захацелася сала |
Замыліць, замыліцца |
пакрыўджана надзьмуцца |
Ну што ты гріб замыліў? |
Злякнуцца |
Спужацца (так, што сэрца ёкне) |
Я аж злякнулася! - Я аж спужалася! |
Зысля |
|
Ча ты дзярешся, як зысля? |
Камашырка |
Хустка |
|
Камы |
Тоўчаная бульба (пюрэ) |
|
Карапэт |
Карапуз, малыш |
|
Карзюн (карзюк) |
Парасёнак |
|
Карзюноў |
"свіння карзюноў" ("свіння хоча мужчынскай свіной ласкі",
"у свінні цечка") |
Нешта сьвіння сёння рюхціць ад самага рання - Можа карзюноў? |
Карціць |
Моцна хочацца |
Яму аж карціць выпіць! - |
Клібіць (клібліць) |
Даводзіць, даказваць |
Я яму ўсё кліблю, што... |
Клякаць (Клякасць) |
Слота |
|
Лацьве |
лёгка |
|
Лётаць |
Лятать (часцей у пераносным сэнсе: бегаць, насіцца) |
Ча ты лётаеш як шаламшывы? - Чаго ты бегаеш як ашалелы? |
Лоцман
(мн.ч. - лацманнё) |
Лодар, гультай |
|
Надазаляцца (Надазыляцца) |
надакучваць, мазоліць вочы |
|
Напріклый |
Упарты, нахабны |
|
Нахватош |
Сьпехам |
|
Негаглюш |
(ад прыметніка "нягеглы") |
Ах ты, негаглюш мой! |
Неклюшчавый |
= нячвідный |
|
Ненаедный |
ненасытны |
Ну і сьвінню я сабе купіла! Такая ненаедная тварь, што сьвет не відзеў! |
Нячвідны |
= неклюшчавый |
|
Паляй! |
Пачакай! |
|
Перьхаць |
кашляць |
Нешта я сёння ўвесь дзень перьхаю. |
Праперць |
прагнаць |
|
Пріхмыліць |
прыціснуць (вушы) |
Нешта кошка вуха пріхмыліла. Баліць наверна. |
Прэзентавацца |
|
Ну чаго яна сюды прэзентавацца прішла?? |
Пуздрё |
пуза |
Во наеў пуздрё! |
Пуцанка
(пацанка) |
дзяўчынка-падлетак
|
|
Пуцаннё
(пацаннё) |
дзеці, падлеткі
|
|
Пуцня |
"тормаз", павольны і няўклюдны чалавек |
Ён у мяне такій пуцня! |
Пырхаць |
Скакаць, падскокваць |
Ча ты пырхаеш? |
Пяхцерь |
цяльпук, таўсцяк |
|
Разаряцца |
Сварцыцца, брахаць |
Суседка ўчора увесь вечарочак на свайго разарялася. |
Разгоўтацца |
ачуняць (пасля сну), окончательно проснуться |
Ну штой та ты ўсё ніяк не разгоўтаешся? |
Разряпіць |
растаўсцець |
Ці ты відзела як Максіміха разряпіла? (Максіміха - жонка Максіма) |
Раскушаць |
рассмакаваць |
Дай-ка мне яшчо каўбасы, а то я нешта не раскушала! |
Рукастый |
ручны, не баіцца чалавека |
|
Рупіць |
Не даваць спакою |
Мне ўсе рупіць гэтая твая паездка. |
Рюхцець |
|
Ча ты рюхціш, як карзюк? |
Скібка |
лустка |
Вазьмі яшчэ скібачку! |
Скрылькі |
смажаная бульба
(скрылёк = скібка, лустка ) |
|
Слізун |
гладкі, укормлены (кот, чалавек) |
|
Сухабразый |
сухарлявы |
|
Упаратаваць (заўпаратаваць) |
Працівіцца |
Не далі мне камбайна - председацель заўпаратаваў. |
Хаменяваць (ханеняваць) |
|
Ча ты тут хамянюеш! - Чаго ты тут ашаляваеш! |
Хляба |
мокрае, дажджыстае, слотнае надвор'е |
Ці ты відзеў, якая сёння на дваре хляба! |
Цеперся (Цеперься) |
|
Ну-у, цеперься гэта было! - Ну-у, калі гэта было! |
Ча? |
"чаго"
(= русскаму "чё", але асобна не ўжываецца) |
|
Чмыхаць |
фыркаць (часта ў пераносным сэнсе) |
Дзе, кажу, быў? Дык ён як чмыхнуў, як пачаў хаменяваць! |
Шаламшывы (Шэламшывы) |
ашалелы |
|
Шубунякаць
(Шабунякаць) |
шаптацца, пляткарыць |
А мы во, сядзім з суседкай, шубунякаем... |