Чарнец
  Галовачка
  Іду дамой
  Сера зязюля
  Быў у бацькі сын
  

Чарнец

Жыў-пражыў малады чарнец.

Як устаў жа чарнец рана-раненька,
Як умыўся чарнец бела-бяленька.

Як пашоў чарнец рана па ваду,
Як увідзеў чарнец дзевак табун —
Як кінуў ён вёдры аб лёд,
Пабег за дзеўкамі ўслед.

Аглянуўся чарнец — хатка гаріць!
Бог дай-ба вы, дзеўкі, самі пагарелі!
Як із-за вас мая хатка згарела.

А ці мала ж тама ў ёй дабра было —
Сем шастоў карявак вісела,
Жукава пячура жыта было,
Арехава чаша мёду было!

--

.mp3

запіс можна паслухаць тут: "Чарнец" [ 160 kbps, 0.85 Мb]


гэтую песьню бабуля чула яшчэ ў дзяцінстве, ад сваёй бабулі

* Чарнец — манах (але бабуля казала, што "чарнец - чарнявы хлопец". мабыць і ня ведала, што так манахаў называлі)

* Сем шастоў карявак сем шастоў з карявымі (бруднымі) тряпкамі. Адзенне ў хаце вісела на шастах, падвешаных да столі — над ляжанкаю печы, або проста ўздоўж сцяны.

* Пячура (пячурка) — невялічкая адтуліна ў баку печы, куды кладуць дзеля прасушкі рукавіцы і т. п.


 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com