Галовачка мая бедная —
Што мамачка няродная.
Выпраўляюць мяне моладу
Скрозь ночачку па ваду ідті
І голую-непрібутую,
І босую-непрідетую —
Толькі лычкам прыстягнутую,
Вярёвачкай падперязану.
А случылася мне моладай
Чэрез таткава падвор'е ідті.
Мой татачка ў
варотах стаіць
А мамачка ў сенях новенькіх.
Нічогачка не гаворюць мне,
Толькі слёзкамі абліваюцца:
Чадо наша даражэнькае,
Дачушачка любенька
Зайдзі-зайдзі ў нову клецечку,
Надзень-надзень нову шубачку —
Абагреюцца твае плечыкі.
Зайдзі-зайдзі ў нову хатачку,
Надзень-надзень новы боцікі —
Абагреюцца твае ножанькі...
Абагреюцца мае ножанькі —
Ад сырой зямлі-дарожачкі.
Абагреюцца мае плечачкі —
Ад ряменнае плецечкі!
...
Галовачка мая бедная —
Што мамачка не родная....