uspaminy dobraja

historyi

kazki

slounik

kartachki

nebesnaja

  Марыя Андрэеўна   Нябесная

Уступнае слова:

Ёсць у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці вёска з даволі адметнай назвай. Не якія-небудзь там Зубры ці Казлы, якіх у кожным раёне хапае — а Добрая. Чаму так называецца, не ведаю. Не сказаць, што асабліва ужо добрыя тут людзі — пэўна такія ж звычайныя, як жыхары Казлоў або Зуброў. Такая ўжо назва. Яшчэ не так даўно Добрая была сталіцай калгаса "Праўда". Зараз ніякай Праўды ў Добрай няма — ёсць саўгас-камбінат "Горкі", ды й ня вёска гэта зараз а "аграгарадок"! Але ж не аб тым гаворка.

У Добрай жыве мая бабуля — Марыя Андрэеўна Нябесная. Нарадзілася яна ў жніўні 1919-га і, вядома, шмат чаго пабачыла — ёсць што рассказаць. Амаль кожны раз, калі я ў бабулі бываю, яна мне рассказвае нешта цікавае — пра вайну, ці пра свае сны. Бабуля мая — чалавек з гумарам, але часцей за ўсё яе успаміны не "весёлые истории в журнале Ералаш", а нешта такое, ад чаго сціскаецца сэрца. Не хачу, каб гэтыя ўспаміны былі страчаныя — а такая небяспека існуе, бо я, пакуль праеду 15 кіламетраў на аўтобусе ад Добрай да Горак, — дык гэты аўтобус у мяне палову ўсіх бабкіных персанажаў з галавы павытрасе. Здзіўляюся, як гэта бабуля ў 85 гадоў памятае вершы, якія вучыла яшчэ пaцанкай, у сярэдзіне 30-х... Пэўна, гэта радыёнукліды на мяне так паўплывалі, калі я, першакласнік, 1 мая 1986 года выйшаў на сваю першую першамайскую дэманстрацыю. Аб чым гэта я... Дык вось, памяці сваёй я давяраю менш, чым памяці свайго камп'ютара — таму і пачаў бабуліны гісторыі запісваць.

Хачу папярэдзіць: мова, якой запісаны бабкіны ўспаміны, даволі асаблівая. Запісваў так, як чуў. Ад беларускай літаратурнай яна адрозніваецца, таксама ж, як і ад рускай. Таму не трэба здзіўляцца, што ў тэкстах ёсць спалучэнні "ре, рі" замест літаратурна-стандартных беларускіх "рэ, ры" альбо "ті" замест "ці". Я спрабаваў як мага дакладней перадаць ўсе асаблівасці вымаўлення. Падганяць пад нейкі стандарт значыла б амяртвіць жывую мову нашай вёскі — мову маёй бабулі.

Гэты сайт — маленькі падарунак да бабулінага 85-га дню нараджэння, які быў 28 жніўня 2004.

Калі нешта будзе незразумела, зазірніце ў маленькі слоўнічак, пачытайце "дабрянскія" прыслоўі. Будуць пытанні — пішыце: ambiont@gmail.com

Павел Няхаеў

24.06.2013

Мой трэк з бабулінай песняй пра зязюлю

28.08.2009

Бабулі 90! Відэа з песняй пра зязюлю - http://vimeo.com/6325780

10.11.2007

Песня пра "Серу Зязюлю" — тэкст, .mp3

30.01.2007

Прымаўкі: "Радзіла мяне мамка, ды не ўзяла ямка". "- Як дзела? - Як сажа бяла."

09.08.2006

Павер'е пра Дзевяць гарошын

04.07.2006

Гісторыя пра бой, які адбыўся на нашым гародзе ў верасні 1942.

04.09.2005

Казка (а мо' і праўда) пра Сабаку, дзякуючы якому людзі могуць есці хлеб.

28.08.2005

Сёння ў бабулі Дзень Нараджэння — 86 год. У гэты дзень святкуюць Прачыста (ru. — Успение Божьей Матери), таму бабулю і назвалі — Марыя.

Чытайце новыя гісторыі: пра помсту цыганкі-гадалкі і пра паходжанне прозвішча нашых продкаў — Лазічныя.

29.07.2005

У сайта новы адрас - dobraja.com

03.06.2005

У "Звяздзе" з'явіўся артыкул Вікторыі Целяшук "Сайт для бабулі"

22.04.2005

Казкі: пра Канюха і Варону, і пра баязлівага багача

07.04.2005

На III Беларускім конкурсе інтэрнэт-рэсурсаў "Інтэрнэт-прэмія" TIBO'2005 сайт заняў II месца ў намінацыі "Персанальныя старонкі"

06.04.2005

Бабуля ўспамінае, як пасля вайны ездзіла з сяброўкамі на заробкі ў Заходнюю Беларусь: "У зарабатках"

22.03.2005

Сёння Соракі. У гэты дзень гатуюць галушкі і кладуць у адну з іх грошык "на шчасце".

12.03.2005

Чытайце пра тое, як маладыя ў 1920-1930-х весяліліся на Калядкі

12.01.2005

Яшчэ адна гісторыя: "Ложка"

07.01.2005

Мы з бабуляй віншуем усіх з Калядамі! А Таццяне Панаскінай з газеты "Вячэрні Мінск" вялікі дзякуй за яе артыкул.

20.12.2004

2 новых гісторыі: "Голад 1933" і "Хустка", а таксама песенька, якую бабулі спявала яшчэ яе бабуля: "Чарнец" [ёсць .mp3]

03.12.2004

на Беларускім Партале TUT.by з'явілася паведамленне пра сайт

25.11.2004

Песьні: "Галовачка мая бедная" і "Іду дамой, ажно цямнеець"

14.11.2004

Старт. Калі ёсць заўвагі, калі ласка — пішыце іх тут

 



 

 

 1919 — 2013 © Марыя Нябесная, Павел Няхаеў