Чарнец
  Галовачка
  Іду дамой
  Сера зязюля
  Быў у бацькі сын
  

"Быў у бацькі сын..."

Быў у бацькі сын,
Бацькі ня слухаў.
Засядлаў каня - у свет паехаў

Няма сына год, няма й другі.
На трэцці гадок
Едзець мой сынок
Не адзін едзець -
Снаху вязець

Матка сына ўстречаець -
І віном вітаець.
А нявестачку — атрутухнаю.

А сын віна ня п'ець -
На земельку льлець.
А атрутухну папалам выпіў.
(з жонкаю)

Сын атруціўся - з каня зваліўся.
З каня зваліўся - прагаваріўся:

Умела маці нас атраўляці —
Умей маці нас пахуваці
Ў адну труначку,
Ў адну ямачку.

Маці сына не паслухала...

(сына пахавалі з аднаго боку цэрквы, яго жонку - з іншага. і дрэвы пасадзілі - бярозу і ???. дрэвы выраслі і сашчапіліся над цэркваю.)

Знаць, мае дзеткі верна любіліся -
чэрез цэркаўку сашчапіліся

 

(запісана 28 жніўня 2009)

 

Цытата з курса лекцый Ірыны Казаковай па беларускаму фальклору:

Шырокае распаўсюджанне мелі балады, героі якіх пераўтвараюцца ў расліны, часцей за ўсё ў выніку закляцця або пакарання з-за непавагі да бацькоў ці атручвання. Атручвае часцей за ўсё свякруха нявестку, але памылкова і сына. Загінуўшыя пераўтвараюцца ў расліны: сын у "зелен дубочак", нявестка - у белую бярозу. У іншых песнях: сын - у явар (у большасці твораў), часам у бярозу, каліну, нявестка - у ліпу, асіну, шыпшыну і да т.п.

У многіх баладах сын жэніцца на чужаземнай жанчыне. Радзей, па волі маці, якая, аднак, "нявестачкі не злюбіла. Спаткала сына зялёным віном, // А нявестачку - горкай атрутай. // Сын віна не піў, пад каня выліў, // Горку атруту ўполу падзяліў. // А як напіўся, і з каня зваліўся, // Сваёй матулі да ног скланіўся: //-Умела, маці, нас спаткаці, // Умей жа, маці, нас пахаваці. // Не хавай нас парознічку, // Хавай нас у водным местачку, // У вадной ямачцы перад цэркаўкай". Маці ж пахавала іх асобна: сына -перад цэркаўкай, нявестку - за "цэркаўкай". На магіле сына вырас "зялён дубочак", на магіле нявестачкі - "бела бяроза". "Ай, раслі, раслі, пахіліліся // Цераз цэркаўку сашчапіліся. // 3 таго людзі дзівіліся, // Што на тым свеце палюбіліся". Гэта маці не спадабалася: "Узяла сякеру да й парубала", злажыла ў ламок і спаліла. "Пайшоў дымок на той святок, // З чаго людзі ўсё дзівіліся // Што на тым свеце палюбіліся".

Казакова Ірына Валер'еўна, Доктар філалагічных навук -"Беларускі Фальклор - Курс лекцый", с.39.


 

 1919 — 2009 pavel-ambiont.com