Лазічныя
  Калекцівізацыя
  Калядкі
  Голад 1933
  Соракі
  Бой 22.09.1942
  Ложка
  Дзядзькаў сон
  У зарабатках
  Маланніна сала
  Цыганка
  Хустка
  Камса
  9 гарошын

Камса

Вот вы гаворіце, што Бога нету, не веріце ў яго. Я табе во што расскажу. Многа каму я эта рассказывала, тож мала хто веріць...

Ехала я раз з Горак, і на аўтобуснай баба нейкая у мяне спрасіла, якій аўтобус ідзець на Добрую. Ну, ехалі мы разам, разгаваріліся з ёй , мне ж інцересна — чаго яна ў Добрую едзець, хто там у яе? Яна і кажа, что ў яе там пляменніца замужам. Ну, разгаваріліся, і вот яна мне расказала, что брат яе быў нейкім такім ужо камуністам, что ні ў Бога не веріў, нічога такога... (Я во помніла, як яго завуць — ды забыла. Нейдзе ў мяне дажа газета ляжыць — там і патрет ягоный, што ён передавік нейкі. Ладна, Бог з ім...)

І памёрла у гэтага парцейца жонка. А ён дайжа не даў у хаце свечку запаліць - няма, кажа ніякага Бога, і нечага мне тут этай царкоўнай дуратой занімацца.

Ноччу ляглі спаць. І тут відзяць - у куце святло нейкае гаріць, як бы свечкі. Дык аткуда б свечкі, калі бацька не даў іх запаліць? Падышлі — дык там кансерка з камсой стаяла. І каждая камсіна тарчыць, як свечка — і гаріць! Эта значыць Богу было ўгодна, каб свечкі гарелі, дык камса з кансервы загарелася!

Я патом і сама, сустрела раз тую дзеўку, чыя цётка мне эта расказвала і пытаюся: "Галя, ці было такое, ці помніш ты, як мама твая памёрла, а бацька не даў свечкі запаліць, дык камса загарелася, як свечкі?" - "Я точна не помню, малая саўсем была — але ж нешта такое было".

Во як бывае!









 

 

 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com