Лазічныя
  Калекцівізацыя
  Калядкі
  Голад 1933
  Соракі
  Бой 22.09.1942
  Ложка
  Дзядзькаў сон
  У зарабатках
  Маланніна сала
  Цыганка
  Хустка
  Камса
  9 гарошын

Маланніна сала

Нада ўсяды на Зборніцу* хадзіць на базар, і дайжа еслі грошы няма — ўсё раўно хоць што-небудзь ды купіць. Очэнь прыяе Зборніца на пакупку! Вот як я раз прасёнка купіла:

Было гэта пасля вайны — гады 3 прайшло, наверна. Жыць была цяжка, грошы не было, жылі толька з гарелкі — гналі і прадавалі. Самі і ня пілі, папробуеш толькі калі выганіш - каб паглядзець, што за яна. Прадасі паўлітру, тады толькі і можна купіць што.

Мы с Таццянай на Зборніцу пайшлі на базар у Горкі. Іцці пяшком нада, 15 кілометраў. Ну, тады ўсяды так хадізілі, транспарта ж ніякага не было. Грошы было рублей 30. Хадзілі-хадзілі па базару. Падышлі да бабы адной, каторая свінней прадавала. Глядзім — сядзіць у яе нейкая... свіння-ні свіння, невядома якая звярюшка — "смаллянка" нейкая, маленькая, дробненькая, лахматая — адны вушы, лыч і рёбры тырчаць. Як з лесу звярушка якая. Таццяна чуць не засмеялася, атвярнулася і закхекала — "кхе-кхе..." А баба тая на нас: "Б...дзі, чаго вы рягочыце?!"

Ну я і пытаю, "сколька вы за этага прасёнка хочыце?" — "25 рублей." Падумала я, ну што эта за грошы — смешныя нейкія, нічога больш на іх не купіш. "Давайце, мне вашую смаллянку!" — кажу. Таццяна трохі нос атвярнула — можа ня люба было, што я яго купіла, можа сама хацела. "А чаго ж ён такій дробненькій?" — спрашываю. "А ты не глядзі, што дробненькій. Есць ён харашо, проста яму цыцкі не хватаець — калі падцэліцца, дык есць, што за вушы не адцягнеш. А так яму другія есць не давалі." Пасаділа я яго у сумку і пашлі дамой.

Прыняслі, а ён жа маленькій, дробненькій — на масту дзержаць не станеш — акалеець. Мы з мамай маёй, Маланняй, яго пасадзілі на загнет — ну, на прыпечак. Там цёпла, харашо. А там на прыпечку стаяла міска з камамі — ну, бульбай тоўчанай. Эта цяперь мы "піре" гаворім, а так — "камы". Дык ён эці камы цёплыя увідзеў і давай глытаць — як сабака, лыч кверху задзярець і глытае. Мы з мамай аж за вушы ўзяліся — ён жа маленькій, такім толька малако даюць, а ён бульбу жрець! Во, што значыць голад! Так ён і еў пряма ў печы — на мост баяліся ставіць, каб не застудзіўся.

Сястра младшая, Юля, работала ў ляснічыстве, прынясла з работы бочачку такую. Мы яе паставілі каля печы, тряпкай завесілі, і ў бочцы этай прасёнак і жыў. Мама яго жалела - і мыла і выцірала палаценцам, як дзіцёнка.

Прышоў раз Ягорька Аксютік — Юлін брігадзір — нешта па рабоце нада была сказаць. Глядзіць — нехта каля печы поркаецца. Мы свіннёнка сразу схавалі ў бочку і тряпкай завесілі — каб Ягорька не разглядаў. А тэй смяецца — дык што ж эта, Малання, у цябе за зьверь такій?

А еў парасёнак добра! Жрець усё, бегаець сабе па хаце, як кошка, ці сабака. Мы яго первую нядзелю не важылі, а патом ўзважылі - аказалась па хунту ў дзень прыбаўляў! Эта па 400 грам значыць у дзень! Ягорька черяз нядзелю зашоў — і вочы вылупіў: "Эта што ж, тая смаллянка так вырасла?!"

Забілі мы смаллянку этую к Акцябрьскім, падшчыталі, што дзевяць месяцаў ужо наверна было. Забілі і удзівіліся - такога харошага сала нікалі яшчо ня відзелі! Нідзе мяса няма - адно сала злілося аж да самых рябёр! Парода такая ўжо, наверна. Дзядзька Іван вырезаў кусок — чэцверці з паўтары і панёс паказваць — "глядзіце, як Маллання мая свінней расціць умее!" Елі ўсе і нахваліцца не маглі! Вот дык смаллянка нягеглая!

А вясной мужыкі работалі на масту Галышынскім — лёд секлі і дзяўбалі, каб апоры не снясло. Адвернуць крыгу льда — і кажуць: "Вось гэта крыга! Як у Маланні сала!"

Так і пашла гаворка: "як у Маланні сала".

 

* Зборніца — свята, якое адзначаюць у першую нядзелю пасля Масленкі (Масленіцы). Падрабязней.

 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com