Лазічныя
  Калекцівізацыя
  Калядкі
  Голад 1933
  Соракі
  Бой 22.09.1942
  Ложка
  Дзядзькаў сон
  У зарабатках
  Маланніна сала
  Цыганка
  Хустка
  Камса
  9 гарошын

Сон дзядзькі Тіхона

Эта было ў апошній год перяд тым, як немцаў пагналі. Дзядзька Тіхон адстраіваў нам хату і нада была з'ездзіць у лес за дошкамі на падаконнікі. Запряглі каня (немцы ж калхозы разагналі і параздавалі усім што чыё было) і паехалі. Едзем міма кладзішча, дзядзька паглядзеў, уздыхнуў, ды кажа:

— Я, калі мяне ў камендатуру забралі, думаў, што тут мне і ўсё будзець, думаў, спраўдзіцца мой сон.
— Якій сон? — спрашываю.
— Даўно, яшчо хлопцам быў, відеў я сон такій — быццам гулялі мы нейдзе с Якаўкай і Аўхімкай Боженькавым. А яны ж як і я — с дзесятага года.
І вот гуляем мы нейдзе ў полі, бегаем. Бяжым чэрез нейкую багну. І тут Якаўка у гэтую твань, у багну гэтую праваліўся па самыя каленькі. А Аўхімка — па плечы... І вот, у 36-м Якаўку ў лесе бервяном нагу левую прідавіла — астаўся без нагі. А Аўхімку чэрез гады два — руку прідавіла, тож у лесе. Вот я і баяўся ўсё — што ж са мной будець...
— А с табой што у сне тым было?
— А я... як бег, так і праваліўся цаліком... і праснуўся.

А пра камендатуру во як дзела было. Дзядзькі мае паехалі ў лес — некаму падряділіся лесу прівезць. А там меснае багаччо, якія пріглядалі за лесам, іх увідзелі, ды немцам і заявілі. Ну і дзядзьку Тіхона забралі ў Горкі, ў камендатуру. Вот ён і думаў, што тут яго сон спраўдзіцца. Праўда, пасядзеў ён там можа дзень якій, найшлі знаёмых, пахадатайствавалі за яго, што не бандзіт — дзядзьку і адпусцілі.

— Баб, а ці быў дзядзька Тіхон у арміі? Чаго ён ў Добрай быў, а не на фронце?
— Быў, ды нядоўга. Іх быстра немцы акружылі і ўзялі ў плен. Сядзелі яны ўсе у лагеры, нейдзе ў Воршы. І нашыя хадзілі іх выкупляць з плену - і дзядзькіна жонка тож хадзіла.
— А як вы узналі, што яны там?
— Чорт яго ведае... Людзі сказалі. Нехта хадзіў за сваім мужыком, ці што, ды і увідзеў там нашых. Ой страшна ў лагеры было - есці нічога не было, траву елі. Мёрлі як мухі. Ну і нашых дзядзек калі выкупілі, прышлі яны дамой — страшна глядзець на іх было, чорныя — як во этая жэсць, што перад печкай... А астальных пленных, каго родныя не забралі — вялі іх некуды ў бок Рекаткі, на захад. Яны гаворяць — "нам сказалі, што прывядуць у камендатуру, выпішуць дакументы, і адпусцяць па дамах"... Так во і па сённешні дзень ідуць яны за дакументамі...

— Ну а што дзядзкін сон?
— Былі яны нешта на хутаре у дзядзькі Андрея (во, не запісаў адразу, і не памятаю ў каго яны былі. здаецца, у бабулі памяць лепш, чым у мяне). А немцы ехалі міма, ды і завярнулі на хутар — сена ім нада было ўзяць. А дзядзька Тіхон ў сяніцы схаваўся. Немцы зайшлі ў сяніцу, і давай вілкамі сена набіраць. І пряма каля дзядзькі тыркаюць вілкамі. Што тут рабіць? Ён і выйшаў. Яны закрічалі: "Бандзіт! Парцізан!", схапілі яго. Павязлі ў Рекатку - там тож камендатура была.

А жонка дзядзькава з дзецьмі была ў Тімохаўцы, ну ёй і сказалі, что Тіхона немцы забралі. Яна ўзяла дзяцей — трое іх было — і пайшла ў Рекатку. Прыйшла ў камендатуру і пытаецца: "А дзе мой мужык? Ён жа не парцізан ніякі, адпусціце яго, аддайце дзіцям бацьку". А таго не знаець, што яго ужо забілі.

Немцы паглядзелі на яе, на траіх дзяцей, і кажуць: "Мы яго ў Германію адправілі". Перяводчыца сказала эта — а ў самой у вачах слёзы...


 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com